Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Цырымонія падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці

  • 29.01.2024
25 студзеня паміж Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі і міжведамаснай камісіяй па гістарычнай асвеце пры Прэзідэнце Расіі падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні. Цырымонія адбылася ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыня Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы Ігар Сергеенка і памочнік Прэзідэнта Расіі, старшыня міжведамаснай камісіі па гістарычнай асвеце Уладзімір Мядзінскі.