Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Канцэрт "О, прарочая мая маркота"

  • 30.03.2016

Мандэльштам. Геніяльны паэт, спявак культуры, перакладчык, стваральнік цэлага свету вобразаў, якія і сёння гучаць дзівоснай музыкай. Восіп Эмілевіч Мандэльштам быў і застаўся вялікай старонкай у сусветнай паэтычнай анталогіі. Ён быў – і застаўся! – непаўторным. Яго называлі "Маленькім Прынцам" Срэбнага стагоддзя. Пра яго казалі, што ў яго паэзіі ажываюць "канцэртныя спускі шапэнаўскіх мазурок" і "паркі з курцінамі Моцарта", "нотны вінаграднік Шуберта" і "нізкарослы хмызняк бетховенскіх санат", "чарапахі" Гендэля і "ваяўнічыя старонкі Баха", у яго музыканты скрыпічнага аркестра пераблыталіся "галінамі, каранямі і смыкамі".

Лёс паэта быў трагічны, ён памёр у ГУЛАГу. Самотна і горка скацілася яго зорка ў пустэчу, у морак, у туман. Пахаваны ў брацкай магіле, забыты і пазбаўлены усялякіх літаратурных заслуг, ён, здаецца, прадбачыў свой лёс яшчэ ў 1921 годзе:

Когда я свалюсь умирать под забором в какой–нибудь яме,

И некуда будет душе уйти от чугунного хлада –

Я вежливо тихо уйду. Незаметно смешаюсь с тенями.

И собаки меня пожалеют, целуя под ветхой оградой.

Не будет процессии. Меня не украсят фиалки,

И девы цветов не рассыплют над чёрной могилой…

У гэтым годзе свет, якому яшчэ хоць трохі патрэбна паэзія, адзначае 125–годдзе з дня нараджэння Восіпа Мандэльштама.

У выдатным месцы, у музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, адбудзецца вечар, прысвечаны паэту. Гэта спроба расказаць пра надзвычайны талент і музыку яго лёсу, яго душы. У праграме прагучыць вялікая музыка, будуць выкананы творы Рахманінава, Крейслера, Віталі, Рымскага–Корсакава.

Праграма атрымала назву "О, прарочая мая маркота!". У стварэнні усхваляванага і неспасціжнага вобраза гэтага паэта–мысляра, эсэіста, перакладчыка, літаратурнага філосафа прымуць удзел маладыя беларускія выканаўцы:

кампазітар і піяніст Мікіта Бельцюкоў

артыст Прэзідэнцкага аркестра Алег Кніга (скрыпка)

Юлія Маньшікова (спявачка сапрана)

Алена Чекір (фартэпіяна)

Аўтар і вядучая Іна Шейхатовіч (культуролаг, музыкавед).

Пачатак у 19.00

Уваход платны

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

Адрас: г. Мінск, зав. Музычны, 5,

Штодня з 11.00 да 19.00,

тэл. +375 (17) 220 26 67