Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Ноч музеяў 2016" у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

  • 21.05.2016

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

"Ноч музеяў – 2016"

з 18:00 да 23:00

1. Канцэрт "The Concert" – 1 паверх. муз.зала (пачатак а 19:00)

Рок–канцэрт з удзелам 6 маладых, але ўжо вядомых беларускіх рок–калектываў: Ілюжан, Morkvоцвет, Кактэйль Шаляпіна, Гарадскі вал, Рэбус нялішніх, U.G.OSLAVIA. Кожнай музычнай групе даецца магчымасць выступіць на працягу 30 хвілін. Наведвальнік мае магчымаць паслухаць спадабаўшуюся групу, і пры жаданні прыняць удзел у інтэрактыве "Сакрэты тэатральнай грымеркі", або сыграць у гульню "Мафія".

2. "Сакрэты тэатральнай грымеркі" – інтэрактыў – 2 паверх, выст. зала (групы: 19:00, 20:15, 21:30 – папярэдні запіс).

"Сакрэты тэатральная грымеркі" – інтэрактыўныя занятакі, пад час якіх слухачы даведаюцца аб розных відах грыму, пазнаёмяцца з гістарычнай даведкай (калі ўпершыню грым быў выкарыстаны, навошта, асаблівасці тэатральнага грыму).

У якасці бонуса, аднаму з удзельнікаў заняткаў будзе прапанавана

загрыміравацца, сфатаграфавацца і выкласці здымкі на сайце музея і ў сацыяльных сетках.

3. Гульня "Мафія" – 2 паверх, эксп.зала (групы: 19:00, 20:15, 21:30 – папярэдні запіс).

"Мафія" – камандная псіхалагічная ралевая гульня з дэтыктыўным сюжэтам.

Мафія – для дарослых з добрым пачуццем гумару і з навыкамі акторскага майстэрства.

4. Відэапаказ спектакля Я. Купалы "Паўлінка" 1982 г. – 3 паверх, эксп.зала (пачатак а 18:30 і 20:30 – папярэдні запіс)

На экспазіцыі "Тэатральная культура Беларусі 20 стагоддзя" будзе прадэманстраваны паказ спектакля "Паўлінка" 1982 года. Падчас прагляду спектакля можна будзе ўбачыць вядомых акцераў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія выконвалі ролі ў спектаклі – народныя артысты: Галіна Макарава, Уладзімір Дзядзюшка, Здзіслаў Стома і інш.

5. Правядзенне дэфіле калекцый касцюмаў, створаныя навучэнцамі Мінскага гарадскога прафесійна–тэхнічнага каледжа швейнай вытворчасці г. Мінска. (унутраны дворык музея з 18:00 да 18:50).

Канцэрт "The Concert" – 50 000 б/руб

"Сакрэты тэатральнай грымеркі" – 30 000 б/руб

Гульня "Мафія" – 40 000 б/руб

Відэапаказ спектакля Я. Купалы "Паўлінка" – 30 000 б/руб

Дэфіле ў беларускіх строях – увоход вольны

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),

Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220–26–67