15 ліпеня а 15–й гадзіне пад эгідай Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адкрыецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі сумесны выставачны праект "Зачараванне" фотамастачкі Ірэны Гудзіеўскай і агенцтва мадэляў "Студыя Тамара".
Праект прысвечаны прыгажосці беларускай прыроды і яе ўзаемасувязі з тонкім вобразам жанчыны. На выставе будуць прадстаўлены работы фотамастака, якія адлюстроўваюць натуральнае зачараванне і вытанчанасць беларускіх дзяўчын.
Фотавыстава, якая складаецца з васмідзесяці работ, фарміравалася на працягу пяці гадоў. У ёй прынялі ўдзел каля сарака мадэляў. Цесная ўзаемасувязь квітнеючай жаночай прыгажосці і непаўторнасці беларускай прыроды – галоўная тэма арт–праекта "Зачараванне".
"Беларускімі дзяўчатамі захапляюцца ва ўсім свеце. Але перадаць іх прыроднае зачараванне праз фотаздымак няпроста. Трэба прыдумаць цікавы вобраз, атрымаць неабходнае святло, а галоўнае – здолець знайсці гармонію паміж вобразам вытанчанай дзяўчыны і непрыступнасцю беларускай прыроды. Сёння людзі ужо перасыціліся фотаздымкамі, дзе пасля апрацоўкі сціраюцца індывідуальныя рысы, а канчатковы рэзультат выглядае пластыкавым і нерэальным", – адзначае Ірэна Гудзіеўская.
Фотаздымкі для праекта надрукаваны на палатне. Насычаным колерам і цікавымі вобразамі яны нагадваюць карціны эпохі Рэнесанса. Кожны фотаздымак мае свой настрой і гісторыю. Мадэлямі для праекта "Зачараванне" выступілі беларускія дзяўчаты мадельнага агенцтва "Студыя Тамара".
"Беларусь – неверагодна прыгожая краіна. На жаль, у Еўропе і Азіі досыць мала ведаюць пра нашу краіну, традыцыі, культуру. Дадзеным праектам мы хочам прыадкрыць гэтую завесу, познаёміць з Беларуссю", – кажа Ірэна Гудзіеўская.
Адрас: г. Віцебск, Ратуша, вул. Леніна, 36
Тэл. для даведак: 8 (212) 36 05 87
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея