Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прагляд кінастужак "Кола часу" і "Дачка Прыпяці"

  • 04.08.2016

Сябры! Запрашаем вас 4 і 5 жніўня 2016 года ў 18.00 на прагляд кінастужак "Кола часу" і "Дачка Прыпяці", які пройдзе ў межах выставы "Кола часу. Беларуская вёска 60–90–я гады 20 стагоддзя".

Аўтары фільмаў (аўтары сцэнарыя– Ю. Ігруша, Р. Гамзовіч і рэжысёр – І. Бышнеў) праз свае творы распавядаюць гісторыю беларускага Палесся– аднаго з самых цікавых і загадкавых рэгіёнаў Беларусі, дзе дагэтуль захоўваюцца старажытныя традыцыі беларускага народу.

Каб адчуць і зразумець гэты край, трэба паслухаць народныя спевы, пабачыць магічныя абрады, дакрануцца да жыцця народа. Таму шчыра запрашаем на кінапрагляд!

Уваход вольны!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл.: 327–43–22