Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Уладзімір Акулаў. Іншае"

  • 09.11.2016

9 лістапада ў 17.30, у Гасцёўні Уладзіслава Галубка адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы работ мастака Уладзіміра Акулава «Уладзімір Акулаў. Іншае».

На выставе прадстаўлены творы жывапісу, графікі, скульптуры, выкананыя ў розныя перыяды творчасці мастака. Гэта жанравыя кампазіцыі, пейзажы, нацюрморты, партрэты і аўтапартрэты. Большая частка работ, прадстаўленых у рамках выставы, экспануецца ўпершыню.

Уладзімір Акулаў нарадзіўся 23 красавіка 1954 года ў горадзе Баранавічы ў сям'і мастака–афарміцеля Івана Сцяпанавіча Акулава. Мастак з'яўляецца яркім прадстаўніком другой хвалі беларускага авангарду, выпускніком знакамітага віцебскага мастацка–графічнага факультэта.

Сёння работы Уладзіміра Акулава, несумненна, ўпрыгожваюць мастацкі ландшафт беларускага выяўленчага мастацтва. Тэматычныя цыклы аўтара адрозніваюцца шчырасцю, моцнай энергетыкай і глыбокай філасофіяй. Уладзімір Акулаў абсалютна распазнавальны, нават па самай маленькай працы.

Куратары выставы – Яўген Ксяневіч, Юрый Абдурахманаў.

Кошт ўваходных білетаў:

Дарослы – 2 р., студэнцкі – 1 р.50 кап., дзіцячы – 1 р.

Выстава будзе працаваць з 09.11. па 20.11.2016 г.

Адрас: г. Мінск вул. Старавіленская, 14

Час працы: з 9.00 да 17.30

Каса: з 9.00 да 16.30.

Выхадны: панядзелак.

Тэлефоны для даведак:

(017) 286 – 74 – 03