Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Злепак з адбітка рукі Пятра I

  • 02.12.2016

“Злепак з адбітка рукі Пятра Вялікага, зробленага ім на пяску ў заснаваным ім жа чугуналіцейным заводзе ў 1707 годзе ў горадзе Ліпецку” – такі тэкст размешчаны на адваротным баку памятнай пліты, вырабленай на ліпецкім заводзе братоў Мілаванавых.

Менавіта ў эпоху Пятра І пачалося будаўніцтва буйных прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку і ў ваколіцах Ліпецка. Наяўнасць вялікіх залежаў жалезнай руды і вапны, лесу, сістэма рэк – усё гэта спрыяла развіццю ліцейнай справы. На працягу года прадпрыемствы адлівалі звыш 600 пушак рознага калібру, пастаўлялі арміі і флоту ружжы, пісталеты, мушкеты, штыкі, гранаты.

Памятная пліта пра заснаванне чугуналіцейнага завода ў Ліпецку захоўваецца ў фондавай калекцыі “Метал” і ў свой час была перададзена ў музейны збор з Дзяржаўнага Гістарычнага музея ў Маскве.