Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Музей елачных цацак"

  • 10.12.2016

З 10 снежня 2016 года па 31 студзеня 2017 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом–музей I з'езда РСДРП" будзе працаваць навагодняя выстава "Музей елачных цацак". Гэты ўнікальны праект у мінулым годзе ў Мінску наведала больш за 30 тысяч чалавек.

Наведаўшы выставу, кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы – вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе чароўнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных елачных цацак з сярэдзіны 19 стагоддзя да нашых дзён.

На выставе будуць прадстаўлены цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі, Афрыкі, аналагаў некаторых з іх няма ні ў адным еўрапейскім музеі. Дакладная копія цацкі, падоранай Папе Рымскаму Яну Паўлу ІІ, і занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса, велізарны шкляны шар з Венскага балю і шмат іншага. Тут жа цацкі з Перу – незвычайныя экспанаты ад індзейцаў далёкай Амазонкі, зробленыя з раслін дажджавога лесу, і ўпрыгожванні з керамікі жыхароў Лімы, унікальная калекцыя цацак з Паўночнай Карэі, цацкі з Індыі, краіны, дзе спляценне рэлігій і культаў працята жаданнем святкаваць новы год па–еўрапейску

У экспазіцыі можна ўбачыць копіі карцін Марка Шагала, Івана Шышкіна, Сальвадора Далі, Пабла Пікаса, Віктара Васняцова, Івана Айвазоўскага, Леанарда да Вінчы, намаляваныя на шкляных шарах.

Акрамя ўсяго іншага можна будзе паглядзець мініяцюрны калядны гарадок.

Наведванне выставы – запамінальные свята для дзяцей і дарослых напярэдадні Новага года.

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Касса з 11.00 да 18.30

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum