Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дабрачынная акцыя "Каробка дабра"

  • 10.01.2017

10 студзеня 2017 года ў 11.30 у Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі пройдзе мерапрыемства, арганізаванае Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. Дадзеная падзея завершыць дабрачынную акцыю па зборы "Каробкі дабра", якая праходзіла ў музеі ў рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці".

У перыяд навагодніх і калядных святаў кожны чакае цудаў і чараўніцтва. Але мы не задумваемся аб тым, што часам нават маленькія і штодзённыя рэчы могуць стаць для кагосьці вялікай радасцю. У пачатку снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачалася акцыя па зборы "Каробкі дабра" у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" для Цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах.

Дарагое лячэнне часта не пакідае сем'ям сродкаў на маленькія радасці. Разам з наведвальнікамі музея, яго супрацоўнікі хацелі даць магчымасць дзецям, якія доўга знаходзяцца ў бальніцы, адчуць святочны настрой і атрымаць падарункі. Дзякуючы дабрыні і спагадлівасці людзей была сабрана вялікая колькасць цацак і гульняў, кніг, размалёвак і іншых матэрыялаў для творчасці, якія будуць перададзены Цэнтру дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі 10 студзеня. Таксама ў гэты дзень супрацоўнікі музея правядуць майстар–клас па вырабе народнай тканкавай цацкі "Калядны анёл". На думку работнікаў музея, такая акцыя стане прыемным падарункам для дзяцей і іх бацькоў і дапаможа прыцягнуць увагу да праблем сем'яў, дзе хварэюць дзеці.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл. для даведак: 327–48–27, 327–43–22