Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Жывыя драконы"

  • 15.03.2017

15 сакавіка 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 12) адкрываецца выстава «Жывыя драконы».

Зялёныя ігуаны і капскія вараны, йеменскія хамелеоны і жаба Баджыта, барадатая агама і краснавухая чарапаха, і многія іншыя віды рэптылій, амфібій і нават млекакормячых чакаюць наведвальнікаў у нашым музеі.

Выстава будзе цікавая як дарослым, так і дзецям, дазволіць ім ужывую пазнаёміцца з прадстаўнікамі экзатычнай фаўны з усіх кантынентаў, акрамя Антарктыды, якія насялялі нашу планету ўжо дзясяткі мільёнаў гадоў таму назад, задоўга да чалавека. Госці змогуць таксама паглядзець і дакументальныя фільмы пра рэптылій.

Кошт уваходнага білета:

для дарослых – 5 р.

для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, агульную сярэднюю адукацыю, прафесійна–тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю – 3.5 р.

для груп вучняў устаноў адукацыі колькасцю 15 чалавек і больш, а таксама для дзяцей старэйшых за 3 гады – 3 р.

Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца: дзецям да 3 гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям–сіротам, дзецям без апекі бацькоў, работнікам ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».

Выставу можна наведаць з 15 сакавіка па 25 лютага 2018 г.

г. Мінск, вул. К.Маркса, 12

Музей працуе: з 11.00 да 19.00

Каса працуе: з 11.00 да 18.30

Без выхадных.

Тэлефоны для даведак: (017) 3270633

www.pryroda.histmuseum.by