Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Чырвоны дзень календара"

  • 08.05.2017

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: "Дом–музей I з'езда РСДРП" з 8 мая па 4 чэрвеня будзе дэманстравацца выстава "Чырвоны дзень календара", якая падрыхтавана да стагоддзя кастрычніцкіх падзей у Мінску.

7 лістапада ўвайшоў у гісторыю, як Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. У гэты дзень у Петраградзе адбылося паўстанне. Па сігнале, якім стаў стрэл крэйсера «Аўрора», узброеныя рабочыя, салдаты і матросы захапілі Зімовы палац, зрынулі Часовы ўрад і абвясцілі Уладу Саветаў.

Адзначацца гэты дзень пачаў з 1918 года: на Чырвонай плошчы ў Маскве, а таксама іншых гарадах Савецкага Саюза праходзілі дэманстрацыі і ваенныя парады. Апошні ваенны парад на Чырвонай плошчы Масквы ў гонар гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі прайшоў у 1990 годзе.

Кожны чалавек, які нарадзіўся ў Савецкім Саюзе, добра памятае, як адзначалі гэты знамянальны дзень. Да 1991 года 7 лістапада быў галоўным святам СССР. У мінулым стагоддзі яго называлі Днём Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і заўсёды казалі "7 лістапада – чырвоны дзень календара». Ён быў дзяржаўным святам, які абавязкова адзначалі дэманстрацыямі і мітынгамі працоўных.

У Рэспубліцы Беларусь 7 лістапада лічыцца дзяржаўным святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

На выставе прадстаўлены савецкія паштоўкі, прысвечаныя падзеі 1917 года, архіўныя фатаграфіі святочных шэсцяў, прымеркаваных да гадавін Кастрычніцкай рэвалюцыі, а таксама мастацкія, літаратурныя творы, у якіх адлюстравана кастрычніцкая тэматыка.

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum