Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вітаем вас

на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь!

Запiсы з пазнакай "экспазіцыя"

"Дакументы"

Калекцыя дакументальных матэрыялаў складае значную частку збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. У ёй прадстаўлены крыніцы па гісторыі Беларусі з пачатку XVI ст. да нашых дзён. Гэта розныя тыпы і віды дакументаў на беларускай, старабеларускай, рускай, польскай, лацінскай,...

"Карты. Планы. Схемы"

У калекцыю ўваходзяць картаграфічныя матэрыялы ілюстрацыйнага, турыстычнага, вучэбна-дапаможнага характара, а таксама планы, схемы, чарцяжы, якія носяць дапаможна-прыкладны характар. Калекцыя ахоплівае перыяд з пачатку XVII ст. і па сённяшні дзень. Фарміраванне калекцыі пачалося ў 1958 г.,...

"Тара. Этыкетка. Упакоўка"

У калекцыю "Тара. Этыкетка. Упакоўка" ўваходзяць узоры адпаведнай прадукцыі: этыкеткі для папірос, цукерак, запалак, піва, кардонныя скрыні для цукерак, запалак і іншае.  Храналагічныя рамкі калекцыі: канец ХІХ ст. – па цяперашні час. Найбольш раннія ў калекцыі – піўныя этыкеткі...

"Традыцыйна-побытавая культура"

Калекцыя ўключае вялікую колькасць побытавых рэчаў канца ХІХ – пачатку ХХ ст., калі дрэваапрацоўка займала адно з вядучых месцаў сярод народных рамёстваў і промыслаў Беларусі. Шырока былі развіты сталярнае, такарнае і іншыя дрэваапрацоўчыя рамёствы, якія задавальнялі звычайныя гаспадарчыя...