Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Рэкамендацыі МНС падчас навальніцы, моцных ліўняў і граду

Рэкамендацыі МНС падчас навальніцы, моцных ліўняў і граду

У Мінску днём 2 красавіка (аўторак) па горадзе чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, а увечары - навальніца.

МНС рэкамендуе падчас навальніцы прыняць меры засцярогі:

• калі Вы знаходзіцеся ў памяшканні, зачыніце вокны, дзверы;

• адключыце ад сеткі радыё, тэлевізар, і іншыя электрабытавыя прыборы;

• не размаўляйце па тэлефоне, не карыстайцеся мабільным тэлефонам;

• падчас удараў маланкі не падыходзьце блізка да электраправодкі, маланкаадвода, вадасцёкаў з дахаў, антэне, не стойце побач з акном;

• калі Вы знаходзіцеся ў лесе, то знаходзьцеся ў нізкарослай часцы лесу, не хавайцеся каля высокіх і самотных дрэў;

• пры знаходжанні ў вадаёме выйдзіце з вады, адыдзіце ад берага, спусціцеся з узвышанага месца ў нізіну;

• калі навальнічны фронт нагнаў Вас падчас заняткаў спортам, то неадкладна спыніце іх. Металічныя прадметы (матацыкл, веласіпед і г.д.) пакладзіце ў бок і адыдзіце ад іх на 20-30 метраў;

• калі навальніца застала Вас у аўтамабілі, не пакідайце яго, пры гэтым зачыніце вокны і адключыце радыёпрымач.

Як правіла, пры навальніцы назіраецца раптоўнае ўзмацненне ветру, у сувязі з гэтым ратавальнікі рэкамендуюць:

• калі няма экстранай неабходнасці, паспрабаваць не пакідаць кватэр, офісаў. Неабходна зачыніць фортачкі і вокны, не падыходзіць да іх блізка;

• калі моцны вецер, а Вы на вуліцы, схавайцеся ў будынку;

• калі няма магчымасці схавацца, то варта знаходзіцца як мага далей ад будынкаў;

• не спрабуйце хавацца за прыпынкамі грамадскага транспарта, рэкламнымі шчытамі, недабудаванымі будынкам, пад дрэвамі;

• смяротна небяспечна пры моцным ветры стаяць пад лініяй электраперадач і падыходзіць да абарваных электрапровадаў;

• не стаўце аўтамабілі каля рэкламных шчытоў, высокіх дрэў, бо ёсць вялікая верагоднасць іх падзення.

Рэкамендацыі ратавальнікаў для насельніцтва пры моцных ліўнях:

• Пры атрыманні інфармацыі аб выпадзенні вялікай колькасці ападкаў устрымайцеся ад паездак па горадзе, па магчымасці заставайцеся ў кватэры або на працы. Уключыце сродкі праваднога і радыёвяшчання.

• Калі моцны дождж, і Вы на вуліцы, не спускайцеся ў падземныя пераходы і іншыя заглыбленыя памяшканні. Паспрабуйце схавацца ў будынках, размешчаных вышэй за магчымы ўзровень падтаплення.

• Калі будынак (памяшканне), у якім вы знаходзіцеся, падтапляе, паспрабуйце пакінуць яго і перайсці на бліжэйшае ўзвышша.

• Калі пакінуць будынак не ўяўляецца магчымым, то падніміцеся на вышэй размешчаныя паверхі, выключыце электрычнасць і газ, шчыльна зачыніце вокны, дзверы і паведаміце аб сваім месцазнаходжанні ў дзяжурную службу МНС па тэл. 101.

Рэкамендацыі ратавальнікаў для вадзіцеляў пры моцных ліўнях:

• Загадзя перапаркуйце аўтамабілі з нізінных месцаў.

• Не пакідайце аўтамабілі на стаянках у месцах, дзе часта адбываюцца падтапленні.

• не спрабуйце пераадолець падтопленыя ўчасткі. Павольна перабудуйцеся ў крайні правы шэраг (на абочыну) і, не звяртаючыся да экстранага тармажэння, спыніце рух. Уключыце аварыйныя агні і перачакайце лівень. У выпадку хуткага пад’ёму вады пакіньце транспартны сродак і прайдзіце на ўзвышаны ўчастак тэрыторыі або ў бліжэйшы будынак.


Рэкамендацыі ратавальнікаў для насельніцтва пры градзе:

• Па магчымасці не выходзьце з дому, знаходзячыся ў памяшканні, трымайцеся як мага далей ад вокнаў. Не карыстайцеся электрапрыборамі, таму што град звычайна суправаджаецца навальнічнай дзейнасцю.

• Знаходзячыся на вуліцы, паспрабуйце абраць сховішча. Калі гэта немагчыма, абараніце галаву ад удараў градзін (прыкрыйце галаву рукамі, сумкай, адзеннем).

• Не спрабуйце знайсці сховішча пад дрэвамі, таму што ёсць вялікая рызыка не толькі траплення ў іх маланак, але і таго, што буйныя градзіны і моцны вецер могуць ламаць галіны дрэў, што можа нанесці Вам дадатковыя пашкоджанні.

• Калі Вы перамяшчаецеся на аўтамабілі, то спыніце рух. Знаходзячыся ў аўтамабілі, трымайцеся далей ад шкла. Пажадана разгарнуцца да іх спіной (тварам да цэнтра салона) і прыкрыць вочы рукамі ці адзеннем. Калі з Вамі апынуліся маленькія дзеці, то іх неабходна закрыць сваім целам, і таксама прыкрыць вочы альбо адзеннем, альбо рукой. Калі дазваляюць габарыты салона, лепш за ўсё легчы на падлогу.

• Ні ў якім разе не пакідайце падчас граду аўтамабіль. Памятайце, што сярэдняя працягласць граду складае прыкладна 6 хвілін, і вельмі рэдка ён працягваецца даўжэй 15 хвілін.

У выпадку неабходнасці тэлефануйце па тэлефоне: 101 ці 112.